Прэс-рэліз "Арганізаваны турызм Брэсцкай вобласці ў 2025 годзе"

На канец 2025 года ў Брэсцкай вобласці турыстычную дзейнасць і экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляла 102 арганізацыі, у мінулым годзе іх паслугамі скарысталася 1,2 млн. арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, у тым ліку 66,9 тыс. турыстаў і 1,1 млн. экскурсантаў.

У 2025 годзе 957,8 тыс. грамадзян Рэспублікі Беларусь, абслужаных турыстычнымі арганізацыямі Брэсцкай вобласці, падарожнічалі па турах у межах краіны, з іх 98% – у аднадзённых турыстычных паездках (экскурсіях).

У 2025 годзе колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў – грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выехалі за мяжу і абслужаных турыстычнымі арганізацыямі Брэсцкай вобласці, склала 29,8 тыс. чалавек, колькасць арганізаваных замежных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Рэспубліку Беларусь і былі абслужаны турыстычнымі арганізацыямі Брэсцкай вобласці, – 227,9 тыс. чалавек.

Сярэдняя працягласць знаходжання за мяжой грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе склала 8 дзён, замежнага турыста ў Рэспубліцы Беларусь – 2 дні.

У 2025 годзе ў Брэсцкай вобласці дзейнічала 117 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння, іх паслугамі скарысталася 445,8 тыс. чалавек, з іх 261,3 тыс. чалавек – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

У 2025 годзе 70 санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый і іншых спецыялізаваных сродкаў размяшчэння прадаставілі паслугі 172,7 тыс. чалавек, з іх 149,2 тыс. чалавек – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Па даных Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, па Брэсцкай вобласці ў 2025 годзе колькасць суб'ектаў аграэкатурызму склала 288 адзінак, іх паслугамі скарысталася 98,8 тыс. чалавек, з іх 94,8 тыс. чалавек – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.